Штраф за адстойванне правоў інвалідаў


Звярнуў увагу на праблемы інвалідаў ды… атрымаў штраф. Суд Цэнтральнага раёну Менску прызначыў штраф Br 3 600 000 за перформанс-самаспаленне, які на каталіцкія Каляды адбыўся ля сталічнай Ратушы. Як адзначае пакараны Міхаіл Каўко, з разуменнем да яго паставілася нават суддзя, прызначыўшы мінімальную кару.