Што прадаецца на вялікай гарадской барахолцы?


У Беларусі пакрысе аднаўляюцца моладзевыя масавыя мерапрыемствы. Адно з іх – сталічная барахолка, дзе людзі могуць набыць антыкварныя і ўжываныя рэчы. Вялікая гарадская барахолка праз каронавірус аказалася не такою вялікаю. Кірмаш ужываных рэчаў размясціўся ў краме старой мэблі «Буржуазныя каштоўнасці».

Хадземце зірнем, што і за колькі прадаецца на барахолцы. Прадавец паказвае фотаздымач «Зеніт»:

«Сюды паглядзелі, сфатаграфавалі, во, бачыце, і ўсё прыгожа». – «А колькі каштуе?» – «20 рублёў».

«Барахолка становіцца сапраўды папулярным праектам. І мы бачым, наколькі людзям гэта цікава. Яны прыходзяць, яны цікавяцца, яны набываюць, і ўсе адкрытыя да мерапрыемства. Мы зрабілі мерапрыемства, якое самі хацелі бачыць у нас у горадзе», – кажа арганізатарка барахолкі Дар’я Мікуліч.

«Пацёртае ў Еўропе можа даражэй каштаваць, чым новае, таму што вось гэта пацёртасць дадае харызмы нейкай», – запэўнівае Артур Вакараў, арт-дырэктар крамы «Буржуазныя каштоўнасці», дзе праходзіць барахолка.

Наведнікі барахолкі расказваюць, што набылі:

«Матрошку, што цікава – беларускай вытворчасці і добрай якасці, не горш за расейскую».

«Нямецкі падсвечнік, хачу паступова ўпрыгожваць свой дом, мне падабаюцца гэтыя рэчы, яны нясуць нейкую пэўную энергію».

Арганізатары таксама заахвочваюць кожнага ўдзельніка стаць прадаўцом. Гэта выдатная магчымасць разгрузіць шафу і трохі падзарабіць. Сталічная барахолка працягне працу і ў нядзелю.

Наста Кахановіч, «Белсат»