Што бывае, калі міліцыянт кажа слова «бл**ь»?


Свой паход у аддзяленне міліцыі Галіна Лагацкая запомніць надоўга. Там у адносінах да яе намеснік кіраўніка аддзялення – палкоўнік Мікалай Руцкі і ягоны падначалены Міхалёнак не толькі ўжылі фізічную сілу, але пры гэтым яшчэ і брудна лаяліся.

Жанчына запісала ўсё на дыктафон

«Заўсёды не падабалася, што іх мянтамі клічуць, заступалася, як жа без іх цяжкай службы. Але зараз кардынальна змяніла думку пасля гэтага інцыдэнту, згубіла веру», – кажа Галіна.

Лагацкая пісала скаргі на дзеянні міліцыянтаў у Следчы камітэт і пракуратуру. Першая спроба плёну не дала, але за другім разам правяранне выявіла факты грубых і нетактоўных паводзінаў з боку прапаршчыка Міхалёнка. Менавіта дыктафонны запіс стаўся падставаю для такога рашэння:

Пры гэтым заключэнне судова-медычнай экспертызы аб гематомах так і засталося без увагі правяральнікаў. А Міхалёнак аддзелаўся тым, што яго проста пазбавілі прэміі.

«Адна структура заўсёды будзе пакрываць іншую»

Былы працаўнік міліцыі Дзмітрый Коўш, які цяпер жыве ў Польшчы і экстрадыцыі якога дамагаюцца ўлады Беларусі, кажа, што такое пакаранне лічыцца ў органах самым лагодным.

«Усе правяранні ва ўнутраных органах носяць фармальны характар, адна структура будзе заўсёды пакрываць іншую. Гэта дзяржава – адзіны механізм», – тлумачыць Дзмітрый.

Рыба гніе з галавы

Чаго чакаць ад шараговых працаўнікоў у пагонах, калі непрыстойна паводзяць сябе нават вялікія начальнікі? Былы міністр МУС Уладзімір Навумаў вядомы сваёй нецэнзурнай лаянкай. Выпадкі, калі міліцэйскае начальства пачынае брыдкасловіць – частыя. Як прыклад – вядомы мацяршчыннік, былы начальнік менскай міліцыі Ігар Яўсееў.

Любяць мацюкі, любяць і кулакі

Колькасць ролікаў на «Youtub’е», дзе людзі ў пагонах збіваюць няўзброеных беларусаў дзясяткі ды сотні, а колькасць прыкладаў, калі яны адказваюць за свае жорсткія і неправамоцныя дзеянні, – адзінкі.

На акцыях апазіцыі ў міліцыянтаў увогуле развязаныя рукі. Калі масавыя мерапрыемствы з палітычным кантэкстам то фізічны гвалт спісваюць пазней на правамернасць прымянення сілы. Яны ведаюць што ў практыцы суда такіх не прыцягваць да адказнасці, некаторыя нават дзеля ўцехі гэта робіць, некаторыя бо быў загад

Афіцыйная статыстыка кажа пра 65-ці адсоткавы ўзровень даверу органам унутраных справаў. Але лагодныя пакаранні правапарушальнікам у пагонах, як у справе Галіны Лагацкай, напэўна будуць дадаткова псаваць і гэтую невысокую лічбу.

У Маскоўскім РУУСе мяркуюць інакш

Установа вырашыла спыніць адміністратыўную справу ў дачыненні да старшага прапаршчыка Міхалёнка паводле артыкулу «Дробнае хуліганства». Калегі аматара пацягаць жанчыну за валасы палічылі, што ў таго не было намеру на парушэнне грамадскага парадку.

Ігар Кулей, «Белсат», фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum