Аб'ектыў 23.11.2018 Шопінг у Чорную пятніцу – ці карысна?


Чорная пятніца ў самым разгары! А, значыць, у кожнага з нас з’явілася цудоўная магчымасць набыць усё тое, на што было шкада грошай або іх папросту не ставала. За якім таварам менчукі спяшаюцца сёння ў крамы, мы зараз і даведаемся!

«Сёння Чорная пятніца, зніжкі вялікія, усё даступней становіцца крыху па коштах. І па суме выходзіць нядорага, па грошах. І рэчы прыгожыя, не такія, што бывае з Польшчы прывозяць, якія хутка могуць разваліцца, якія-небудзь падпольныя рэчы», – кажа жыхар Менску.

Скажыце, а чым карысныя такія акцыі?

«Напэўна для пенсіянера гэта вельмі карысна, так як не такі ў нас вялікі даход, і хочацца нешта, як кажуць, больш таннае набыць».

Што вы набылі ў рамках Чорнай пятніцы?

«Хадзілі па крамах, набывалі абутак, што падышло. Дастаткова шмат зніжак, добрыя кошты. Гэта добра, што ёсць Чорная пятніца, хоць можна крыху зэканоміць грошай».

Дарэчы, акцыю можна паспець ухапіць яшчэ заўтра і паслязаўтра ў такіх крамах, як ГУМ, «Кірмаш», ЦУМ, «21век», «5 элемент», «Symbal.by», МТС. У больш традыцыйных крамах, такіх, як ГУМ, чэргі не меншыя. А што менчукі набываюць тут?

«Касметыка. Вось яшчэ, я забылася, швэдар. Па-першае, дваццаць сем адсоткаў зніжка, але я гэтага не адчула. Чэргі, таму я сыходжу дадому».

Ці можна назваць Чорныя пятніцы «халявай» – пытанне вялікае, але кошты, безумоўна, радуюць вока.

Марыя Арцыбашава, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары