Сербскія алігархі Лукашэнкі хаваюць грошы


Кампаніі, якія ўваходзяць у канцэрн «Dana Holdings», сыходзяць з беларускага рынку будаўніцтва і прыцягвання інвестыцыяў. Канцэрн, што належыць сербскім алігархам, блізкім да Аляксандра Лукашэнкі, у снежні трапіў у чорны спіс Еўразвязу. На бізнес братоў Карычаў у Беларусі наклалі санкцыі за цесную супрацу з рэжымам дыктатуры.

Жыхары Менску добра ведаюць, што такое мегашчыльнае будаўніцтва «Dana Holdings». Сербскія бізнесоўцы Карычы атрымалі без аўкцыёнаў і падаткаў сотні гектараў сталічнай зямлі, будавалі комплекс «Маяк Менску», дзе абяцаў жыць актор Стывен Сігал – але забудоўнікі змянілі архітэктурны план і падманулі жыхароў. Карычы паставілі будынак з радавымі ініцыяламі на Кастрычніцкай плошчы, у наступным годзе плануюць дабудаваць комплекс «Парк Чалюскінцаў», але цяпер зачыняюць 2 кампаніі: «Эмирэйтс Блю Скай» і «Дубай Вотер Фронт». «Dana Holdings» паведаміла пра гэта ў рэкламным матэрыяле да Калядаў. Затым паведамленне знялі, а потым – вярнулі.

«Дана Холдынгз складаецца з некалькіх кампаніяў, яны маюць шэраг розных бізнесаў у розных сектарах. Справядліва называць іх кашалькамі Лукашэнкі, таму што яны на працягу многіх гадоў ускосна ці наўпрост падтрымлівалі праекты, звязаныя з Адміністрацыяй Лукашэнкі ды ініцыяваныя самім Лукашэнкам», – тлумачыць Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай у міжнародных справах.

Як тлумачыць Франак Вячорка, кампанія братоў Карычаў трапіла ў санкцыйны спіс Еўразвязу гэтаксама абгрунтавана, як і тыя бізнесы, што супрацоўнічалі з абаронным сектарам, спецслужбамі і міліцыяй Лукашэнкі. Паводле сербскіх медыяў, Багалюб і Драгамір Карычы ўдзельнічалі ў адмыванні грошай яшчэ сербскага дыктатара Слабадана Мілошавіча. Але рана казаць, што санкцыі дасягнулі мэты.

«Гэтыя абмежаваныя фінансавыя санкцыі яны дазваляюць вывесці капітал з адной капітал з адной кампаніі ў іншую – чысценькую, якая не падпадае пад санкцыі. І ўжо арышт на маёмасць і абмежаванні на гандаль на яе не распаўсюджваюцца», – тлумачыць неабходнасць маніторынгу санкцыйных прадпрыемстваў Франак Вячорка.

У адрозненні ад еўрапейскіх пакетаў санкцыяў, Акт аб дэмакратыі ў Беларусі, прыняты Кангрэсам ЗША на гэтым тыдні, прадугледжвае фінансавую выведку, адсочванне руху капіталаў, звязаных з брутальным задушэннем дэмакратыі.

«Гэта робіць Беларусь вельмі таксічнай для міжнароднага бізнесу і заемнікаў, і дарагой для Расеі, і прымушае Расею хутчэй разбірацца з беларускім пытаннем. І, акрамя таго, у Акце аб дэмакратыі амерыканскім ёсць такія цікавыя абгаворкі, што санкцыі могуць быць накладзеныя на расейскіх асобаў і кампаніяў за падтрымку Лукашэнкі», – распавёў палітолаг Арцём Шрайбман у інтэрвью аднаму з менскіх блогераў.

Санкцыі могуць адгукнуцца ў любой галіне. Гэтак у літоўскіх Друскеніках заблакавалі банкаўскія рахункі санаторыю «Белорусь», бо ён належыць Упраўленню справамі Лукашэнкі – найбуйнейшаму аператару на рынку жылой нерухомасці.

Уладзімір Макей, у апараце Лукашэнкі адказны за дыпламатыю, абяцаў адказаць суседзям уласнымі санкцыямі.

Беларускія чыноўнікі гатовыя ўводзіць палітычныя перашкоды найбольш актыўным суседзям нават у шкоду айчыннаму бюджэту, тлумачыць доктар палітычных навук Уладзімір Валавой.

возчыкі. Адносна іх пачалі ўжываць праверкі на падвышаным узроўні».

Апроч цэнтралізаваных санкцыяў ёсць яшчэ і інстытут рэпутацыі. Амерыканская кампанія GSD Venture Studios спыніла супрацу з беларускай кампаніяй Synesis. Апошняя трапіла ў санкцыйны спіс Еўразвязу за ўжыванне тэхналогіі распазнавання твараў на мірных мітынгах, што дапамагала праводзіць рэпрэсіі.

Яраслаў Сцешык, belsat.eu