Сенсацыйная параза Азаранкі


Вікторыя Азаранка сенсацыйна саступіла ў чвэрцьфінале адкрытага Чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. Сваю суперніцу – Анжэлік Кербэр з Нямеччыны – беларуска перагуляла шэсць разоў за сем раней праведзеных матчах, але сёння найшла каса на камень.

Азаранка ўжо ў стартавым сэце адпусціла суперніцу на 0:4, але як ні намагалася, дагнаць не дала рады, саступіўшы 3:6. А ў другім сэце ўжо сама вяла 5:2 і… апусціла рукі. Неверагодна, але Кербэр перамагла ў двух сэтах, у другім 7:5, і стала трэцяю паўфіналісткаю. Яе суперніцаю ў барацьбе за выхад на вырашальны матч будзе прадстаўніца Вялікай Брытаніі Джаўгэна Конта. Жыхарка аўстралійскага Сіднэю была мацнейшая за кітаянку Шу Ай Чжан 6:4, 6:1. У першым паўфінале згуляюць амерыканка Сэрына Ўільямз ды полька Агнешка Радваньска. У мужчынаў Эндзі Мары з Вялікай Брытаніі, другая ракетка свету, адолеў сеянага восьмым Давіда Фэрэра з Іспаніі – 6: 3, 6:7, 6,2, 6: 3. А затым таксама вышэй сеяны – пад 13-м нумарам – канадзец Мілаш Раўныч аддаў толькі адзін сэт нарадзінцу сталіцы Францыі, сеянаму 23-м Гаэлю Манфісу – 6: 3, 3:6, 6: 3, 6:4.