Самсонаў саступіў кітайцу ў зацятай барацьбе


Настольны тэніс

Лідар нацыянальнай зборнай Беларусі Уладзімір Самсонаў не здолеў прабіцца ў 1/4 фіналу вырашальнага этапу Сусветнага туру па настольным тэнісе.

Футбол

Абаронца БАТЭ Нэманя Мілунавіч і гафбэк Мірка Іваніч у наступным сезоне хутчэй за ўсё пакінуць стан «жоўта-сініх». Паводле сербскіх медыяў, гэтых гульцоў вельмі жадае бачыць у сваіх шэрагах «Црвэна Звэзда» і прапаноўвае барысаўскаму клубу за абодвух гульцоў € 2,5 млн.

Найбагацейшыя спартоўцы

Шасціразовы чэмпіён НБА, сусветная легенда гэтага віду спорту Майкл Джордан – самы высокааплатны спартовец у гісторыі. Паводле часопісу «Форбс», агулам даход нападніка «Чыкага Булз» і «Ўошынгтан Ўізардс» склаў $ 1,850 млрд.

Дзмітрый Сухановіч, «Белсат», фота: ittf.com