Самае цікавае з народнага сходу


Мінулая пяцігодка не была лёгкая, але ва ўсім вінаваты крызіс па-за межамі Беларусі. А наагул – варта цешыцца мірнаму небу над галавою. Ды працаваць, працаваць і працаваць… Гэтак гучыць асноўны тэзіс прамовы Аляксандра Лукашэнкі на Усебеларускім сходзе, які распачаў працу ў сталіцы.