«Росатом»: Корпус рэактару цэлы, але мы гатовыя яго замяніць


Корпус рэактара паслізнуўся падчас інсталяцыі ў Астраўцы і даткнуўся да зямлі. І калі будзе неабходна, мы заменім рэактар. Такую заяву зрабіў першы віцэ-дырэктар расейскай карпарацыі «Росатом» Аляксандр Локшын. Пры гэтым падкрэсліў, што не паведамілі грамадскасці пра інцыдэнт толькі таму, што значных пашкоджанняў няма. Маўляў, фарба падрапалася і ўсё.

Фота – novychas.by