Рэпартаж з пасёлку Зарэчча, які называюць мястэчкам беспрацоўных


Колькі адсоткаў беларусаў без працы? Афіцыйна – маем адзін з самых нізкіх паказнікаў у свеце – каля 1 %. Незалежныя адмыслоўцы цвердзяць: рэальны паказнік у дзесяць разоў большы. А некаторым паселішчам можна даць назву – мястэчка беспрацоўных. Напрыклад, пасёлку Зарэчча на Гомельшчыне. Дзе жыхары ў пошуках заробку вымушаныя выязджаць далёка за межы краіны.