Рэпартаж з лінейкі у беларускай гімназіі Вільні. Гэтая школа – аднагодка БНР


У школу сёння пайшлі і тыя беларусы, што жывуць за мяжою. Напрыклад, у літоўскай сталіцы ў гімназіі імя Францішка Скарыны сёння адбылася ўрачыстая лінейка з удзелам беларускага амбасадара і мясцовых чыноўнікаў. Дзеці атрымалі падарункі, настаўнікі – кветкі. Сёлета беларускамоўная гімназія ў Вільні адзначае 101 год з дня заснавання.