Рэкорднае падзенне рублю


А цяпер падзенне, пасля якога цяжка падняцца. Гэтак распачаўся тыдзень на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар падаражэў  амаль на Br 300, еўра – больш як на 600. І такім чынам кошт амерыканскай валюты перакрочыў чарговы псіхалагічны бар’ер Br 19 тыс., а еўра наблізіўся да адзнакі 21 тыс.