Рэал без Кубку Іспаніі


Мадрыдскі «Рэал» усё ж выключылі з Кубку Іспаніі па футболе праз тое, што ў першым двубоі 1/16 фіналу супраць клубу «Кадыс» на поле выйшаў расеец Дзяніс Чэрышаў. Віцэ-чэмпіёны краіны выгулялі ў клубу дывізіёну В 3:1 з голам Чэрышава, але паўабаронца не меў права з’яўляцца ў заяўцы з прычыны перабору жоўтых картак па выніках мінулага сезону ў складзе «ВіллярэАлю».