Развітанне з пісьменнікам Міколам Аўрамчыкам


У Менску развіталіся з паэтам, пісьменнікам і перакладчыкам Міколам Аўрамчыкам. Лаўрэат Літаратурнае прэміі імя Янкі Купалы сышоў на 98-м годзе жыцця 8-га траўня. Найстарэйшы сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, удзельнік баёў Другой сусветнай вайны.

Трапіў у палон, пасля працаваў у цэлым шэрагу рэспубліканскіх газет, перакладаў на беларускую мову творы Адама Міцкевіча, Лесі Украінкі, Сяргея Ясеніна, Івана Франко і многіх іншых.

Ірына Дарафейчук, «Белсат», фота: lit-bel.org