Расея зачыняе рынак для беларускіх прадуктаў


Новая малочная вайна паміж Расеяй ды Беларуссю ўжо і не ўзгадаць якая з чаргі. «Рассельгаснагляд» з заўтра ўводзіць абмежаванні на пастаўкі прадукцыі трох беларускіх малочных заводаў ды пагражае пашырыць спіс. Здавалася б, нічога новага, але ў Менску гучаць асцярогі, што да канца пяцігодкі айчынныя малочнікі могуць увогуле страціць расейскі рынак.

Фота – news.ngs.ru