Расея скарачае пастаўкі нафты ў Беларусь, бо чакае аплаты за газ


Нафтагазавая спрэчка паміж Менскам і Масквою – усцяж нявырашаная. А таму, расейскі бок магчыма істотна зменшыць пастаўкі чорнага золата ў Беларусь. Пра гэта агенцтву «Інтэрфакс» заявіў прэзідэнт расейскай «Транснафты» Мікалай Токараў. Але не толькі канфлікт вакол энерганосьбітаў на рахунку саюзнікаў.