Расея перакрывае Беларусі нафту


Абарона ўласнага бюджэту ці перадзел бізнесу ў суседа? Расея настойліва параіла сваім нафтавым кампаніям «прыпыніць» экспарт ў Беларусь. Высокія кошты на паліва ў нашай краіне робяць для пастаўляльнікаў беларускі рынак больш прывабным. А Крэмль цярпець бюджэтныя страты не збіраецца. Пры гэтым, як сцвярджаюць расейскія ўлады, пра нейкі глабальны перагляд дачыненняў паміж краінамі ў нафтагазавай сферы гаворка не ідзе.