Расейская дыпламатыя на крыві


Пакуль некаторыя расейскія медыі шукалі псеўдабеларускі след у тэрактах, у Крамлі паспрабавалі выкарыстаць трагедыю. Уладзімір Пуцін гаворыць пра неабходнасць супрацы ў барацьбе з тэрарызмам. А для гэтага – перамірʼе на лініі Масква – Брусель. Але ёсць і іншы голас. Уладзімір Жырыноўскі, часта называны неафіцыйным рупарам Крамля, у эйфарыі радуецца гібелі еўрапейцаў.