Радыяцыя адступае для ўладаў


У красавіку споўніцца 30 гадоў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Акурат столькі складае перыяд паўраспаду радыяктыўнага стронцыю ды цэзію. Цягам апошніх гадоў улады змяншалі не толькі ільготы для ўдзельнікаў ліквідацыі аварыі і тых, хто жыў на забруджаных землях, але і самую зону забруджання.