Беларусь не выканала ключавыя рэкамендацыі па выбарах, на якіх настойвалі міжнародныя арганізацыі. Гэтак Парламенцкая асамблея Рады Еўропы ацаніла вынікі яшчэ прэзідэнцкай кампаніі-2015-га года. Што ж да сёлетніх – парламенцкіх выбараў – яны праходзяць больш лаяльна, у параўнанні з папярэднімі ў 2012-м. Праўда, гэтае меркаванне выказала ўжо нязменная кіраўніца цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына. Спаслаўшыся на невялікі адсотак тых, хто не прайшоў рэгістрацыйнае сіта.