Рада Еўропы актывізуе стасункі з беларускімі судамі

У Беларусь на чарговую міжнародную канферэнцыю прыехаў чарговы госць з Захаду. Хрыстас Якумопулёс прадстаўляе генеральны дырэктарат у правах чалавека Рады Еўропы. У міжнароднай арганізацыі спадзяюцца на канструктыўную супрацу з беларускімі судамі, афіцыйны Менск рапартуе аб дасягненнях, але прынцыповая праблема незалежнасці судоў застаецца непарушнай. Што можа Рада Еўропы супраць «тэлефоннага права» ўладаў Беларусі, высвятляў Яраслаў Сцешык.