Прыватныя клінікі дадуць бальнічны


Па бальнічны ліст – у прыватны медычны цэнтр. Такое будзе магчыма ўжо з першага лютага. Сёння апублікавалі адпаведную пастанову міністэрстваў аховы здароўя і працы.

Пакуль невядома, якім чынам новаўвядзенне будуць рэалізаваць платныя медыкі. Аднак не пакідае сумневу, што змена аблегчыць лёс беларускіх пацыентаў.