Прэм'еры абмяркуюць крызіс


Без крэдытаў і доступу да рынкаў. Беларуская эканоміка без расейскае ласкі ўсё глыбей патанае ў крызісе. Аднак усходні партнёр не выказвае жадання кідацца на паратунак. Паміж падтрыманнем сваіх вытворцаў і чужых выбар заўсёды будзе на карысць расейскіх – заявіў Дзмітрый Мядзведзеў. Чаго ж чакаць ад перамоваў беларускага і расейскага прэмʼераў у Пецярбурзе?