Аб'ектыў 21.11.2019 Прэм’ера кліпа Вольскага і перапахаванне Каліноўскага – ужо 22 лістапада


Усе квіткі на цягнікі ў Вільню на гэтыя выходныя прададзеныя. Беларуская чыгунка нават запусціла дадатковыя цягнікі, каб усе ахвотныя здолелі трапіць на цырымонію перапахаванне Кастуся Каліноўскага. Заўтра «Белсат» цягам 7 гадзінаў будзе пільна сачыць за хадою імпрэзы. Чым яшчэ здзівім сваіх гледачоў?

Ужо заўтра а 10 раніцы «Белсат» пачне наўпроставую трансляцыю з Вільні. Гледачоў чакае шмат сюрпрызаў падчас 7-гадзіннага эфіру.

«Мы пакажам інтэрвʼю з выбітнымі беларускімі, польскімі ды літоўскімі гісторыкамі, таксама пакажам тыя месцы, да якіх няма доступу ў звычайнага наведніка гэтай цырымоніі. Перадусім я маю на ўвазе катэдру, дзе будзе святочная імша, а таксама пахаванне паўстанцаў на віленскіх могілках Росы. А эфір мы пачнём з прэмʼеры кліпу Вольскага «Ідуць на абардаж» на верш Уладзіміра Караткевіча», – кажа Аляксей Дзікавіцкі, намеснік дырэктару «Белсату».

Сюжэт глядзіце ў поўным выданні «Аб’ектыву»:

Ці будуць менчукі глядзець жывую трансляцыю на нашым тэлеканале?

«Вядома, цікава паехаць паглядзець. А так у мяне часу няшмат і не дазваляе. Я буду глядзець на тэлеканале «Белсат».

«Ну вядома, я буду глядзець! Мяне ж Кастусём Каліноўскім яшчэ ў школе называлі».

«Наўрад ці, бо працую. Потым, можа, увечары… Можна і паглядзець. Не жывы эфір, але ў запісе».

«Сам не здолею паехаць, але пагляджу вашую трансляцыю».

«Так, я буду глядзець ваш канал, заўтрашнюю трансляцыю на «Белсаце»».

«Трансляцыю – не, але мне было б цікава азнаёміцца з вашымі артыкуламі пра гэтую падзею».

Парэшткі герояў паўстання 1863 года былі знойдзеныя ў Вільні ў 2017 годзе. Ідэнтыфікаваць іх удалося ў сакавіку гэтага года. За ўсімі падрабязнасцямі цырымоніі сачыце заўтра на тэлеканале «Белсат» або на нашым сайце.

Ксенія Тарасевіч belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары