Працоўнае рабства за капейкі


І працягваем сачыць за эканомікай рэгіёнаў. Дзе мяжа паміж нізкай аплатай працы і фактычна рабствам? Крызіс падкасіў амаль усе галіны, у тым ліку будаўнічую. Калісьці буйное прадпрыемства – будаўнічы трэст № 20 у Светлагорску – цяпер цешыцца хоць якой-небудзь замове. Іх, што праўда, небагата. Адпаведна – і працы, і заробкаў.