Пратэсты ІП: які будзе працяг?


Сотні прадпрымальнікаў выйшлі ў цэнтр сталіцы напярэдадні. Акцыя змагання за правы і адчаю аб’яднала дробных бізнесоўцаў, палітыкаў ды ўсіх, хто спрабуе выжываць у Беларусі. Ужо сёння голас пратэсту далучыўся з Горадні. Прадпрымальнікі патрабавалі ад уладаў скасаваць указ аб абавязковай сертыфікацыі тавараў. Аднак адказ бязлітасны. На грамадскіх актывістаў складаюць пратаколы за ўдзел у мітынгу ІПэшнікаў, што прайшоў у мінулы панядзелак у Менску.