Пратэсты ІП як прынцып даміно


Як даміно, падаюць у пратэсты чарговыя гарады. Напярэдадні – Горадня і Жлобін. Сёння – Берасце і Рэчыца. Прадпрымальнікі не саступаюць, незадаволенне толькі нарастае. Улады ж трымаюцца, як цытадэль. А тым часам рынкі па ўсёй краіне нагадваюць выпаленую пустэльню. Губляюць усе, але найвышэйшае волі да дыялогу пакуль няма.