Пратэст у менскіх дворыках


Менскі пратэст перайшоў у двары. Жыхары розхных мікрараёнаў спяваюць песні, упрыгожваюць платы бел-чырвона-белай сімволікай і нават запрашаюць артыстаў і музыкаў.

«Калі з’явіліся тэлеграм-каналы кожнага раёну, тады ўжо пачалі збірацца. А так больш на мітынгах, і ў будні, і ў выходныя цяпер збіраемся дварамі. Мы пратэст свой паказваем ураду, які нас не чуе і не разумее», – кажа Таццяна, жыхарка аднаго з мікрараёназ сталіцы.

– Аднойчы мы выступалі, і падышлі такія добрыя гледачы ды кажуць: «Такія, як ты, мне ўсё жыццё выносяць мозг, не даюць працаваць», – апавядае актор Міхась Зуй.

– Так што ты іх мякка паказаў яшчэ, – дадае актор Дзмітры Есяневіч.

– Гэта была падзяка, але падзяка своеасаблівая.

«Гэта гонар сюды прыехаць і выступіць. Такі вечаровы настрой і тое, што тут адбываецца кожны вечар, уражвае. І стаць часткаю гэтага – неверагодна крута», – кажа акторка Купалаўскага тэатру Хрысціна Дробыш.

Мясцовыя жыхары:

«Цёпла сябе адчувае тут, тут вельмі добрая атмасфера, душэўная, і на фоне нейкіх негатыўных навінаў гэты пазітыў натоўпу грэе ды становіцца лепей».

«Хацелася б, каб у кожнага раёну была такая частка, дзе людзі маглі збірацца, пець песні і каб не было нейкіх іншых людзей, якія хацелі б навесці, так сказаць, парадак».

belsat.eu