Пратэст ІП: судзяць усіх запар


Учора мільёны для Статкевіча, Макаева і Казлова, сёння – прысуды яшчэ паўтузіна актывістаў за падтрыманне пратэстаў іпэшнікаў. Беларускія суды працягваюць працаваць па-стаханаўску, пры гэтым як адзначаюць удзельнікі акцыяў, «стараннасці» у разглядзе адміністратыўных справаў суддзі не праявілі – у падрабязнасці справы не ўдаваліся, а памеры штрафаў – як пад капірку.