Прапагандыст Уладзімір Салаўёў: «Мы робім найлепшае ў свеце тэлебачанне»


Арганізатары тэлевізійнай прэміі «Тэфі» называюць мінулы сезон расейскага федэральнага тэлебачання «вельмі добрым» і абяцаюць, што наступны будзе яшчэ лепшы. У Маскве ўручылі статуэткі за дасягненні ў галіне тэлебачання.

Сярод найлепшых прапагандысты – Уладзімір Салаўёў і Дзмітрый Кісялёў

Лаўрэат «Тэфі» Дзмітрый Кісялёў неаднаразова быў заўважаны ў маніпуляцыях. Ён прызнаўся, што ўганараванню прэміяй не здзіўлены. «Мы чакалі і сумленна рабілі сваю працу», – заявіў Кісялёў.

Найлепшым у галіне інтэрв’ю прызналі Уладзіміра Салаўёва. За праграму «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на канале «Расея 1».

«Мы робім найлепшае ў свеце тэлебачанне. Мы. Кожны на сваім канале, кожны ў сваёй праграме. Мы ствараем той надзвычайны, цікавы прадукт, які, фактычна, не мусілі былі ствараць. Ну, здавалася б, нашая эканоміка не так высока стаіць. Але нашае тэлебачанне неверагоднае», – фанабэрыста абвесціў спадар Салаўёў.

Праз год «Тэфі» могуць і не ўручыць

Уладзімір Познер заклікаў адмовіцца ад уручэння прэміі і статуэткі «Арфей» аўтарства Эрнэста Неізвеснага. Скульптар, які пацярпеў у свой час ад самадурства савецкіх уладаў, узяў з Познера абяцанне – выбар фіналістаў і пераможцаў прэміі мусіць быць дэмакратычны. А конкурс ператварыўся цяпер, як кажуць журналісты, у бессаромную імітацыю.

«Найлепшай асветніцкай праграмай журы прэміі прызнала праграму «Ваенная таямніца», якую вінавацяць у антыўкраінскай і антызаходняй прапагандзе. Яе аўтар Ігар Пракапенка выславіўся яшчэ і праграмай пра тое, што зямля не круглая, а пляскатая. З Акадэміі расейскага тэлебачання, дзе ўручалі «Тэфі», на знак пратэсту выходзяць журналісты», – падсумаваў Вацлаў Радзівіновіч, былы карэспандэнт «Gazeta Wyborcza» у Расея.

«Белсат», фота: ITAR-TASS / Forum