Поўнае выданне навінаў


Галоўныя падзеі аўторка, 30 красавіка, паводле рэдакцыі інфармацыйных праграм.

  • Пасля падатковага манеўру кошт беларускіх НПЗ рэзка ўпадзе;
  • Расейскія медыі падаюць, што Міхаіла Бабіча адклікаюць у Маскву з пасады амбасадара ў Беларусі;
  • 1 траўня вырастуць заробкі і пенсіі. А таксама кошты;
  • На сталічнай вуліцы Шырокай працягваецца рамонт у шматпавярховіку, адкуль у пятніцу эвакуявалі ўсіх жыхароў. Але трэшчыны маюць і суседнія будынкі;
  • Радыё «Свабода» канчаткова сыходзіць з радыёпрыёмнікаў;
  • Стыхійны мітынг на вуліцы Любімава ў Менску: у жыхароў забіраюць прыватную паркоўку, збудаваную за ўласныя грошы і з дазволу мясцовых уладаў;
  • Віцебскія актывісты змагаюцца за вяртанне гістарычных назваў вуліц.

Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum