Поўнае выданне навінаў


У выпуску «Аб’ектыву» ад 4 лютага:

25 дзён, вырваных з жыцця, ці годная служба на карысць Радзімы?

Тры тысячы беларускіх мужчынаў з шэрагу шарагоўцаў запасу, ці рэзервістаў, атрымалі пазовы на вайсковыя зборы. Прызваць могуць і працаўніка заводу, і кіраўніка фірмы. Аднак некаторыя кажуць, што геапалітычная напружанасць у нашым рэгіёне дыктуе нават больш жорсткія вайсковыя захады.

Учорашняя рэкордная паводле даўжыні прамова Аляксандра Лукашэнкі

«Вялікая размова з прэзідэнтам» выклікала розныя эмоцыі ў слухачоў – здзіўленне, роспач, нуду. Хтосьці пачуў у маналогу новыя матывы, хтосьці кажа пра тую ж «шарманку» штогод. Вось рэакцыі некаторых палітыкаў і публіцыстаў.

Чарговая смерць у шэрагах кіраўніцтва прарасейскіх сепаратыстаў на ўсходзе Украіны

У Луганску падарвалі старшыню гэтак званай «народнай міліцыі» «Луганскай народнай рэспублікі» Алега Анашчанку.

Анкалогія ў Беларусі

Найбольш частая прычына смерці пасля сардэчна-судзінных хваробаў – рак . Павелічэнне выпадкаў раку па ўсім свеце – гэта па сутнасці пабочны эфект развіцця чалавецтва, бо рак – гэта хвароба пераважна сталага веку. Але ёсць і станоўчая тэндэнцыя – раней непераможная анкалогія цяпер даволі паспяхова лЕкуецца. З якой статыстыкай да Дня барацьбы з ракам падыходзіць нашая краіна, распавядзе Наста Храловіч.