Поспехі ў барацьбе з ісламістамі


Навіны антытэрарыстычнай аперацыі супраць так званай «Ісламскай дзяржавы». Бельгійская пракуратура пацвердзіла арышт дзявятага падазраванага ў датычнасці да лістападаўскіх тэрактаў у Францыі.

Затрыманне адбылося на гэтым тыдні, але інфармацыю апублікавалі толькі цяпер у інтарэсах следства. Арыштаваны чалавек быў звязаны з дваюраднай сястрой Абдэльхаміда Абаауда, бельгійца мараканскага паходжання, якога лічаць арганізатарам выбухаў і расстрэлаў у Парыжы.