Поспехі беларускага міні-футболу


Нацыянальная зборная Беларусі па міні-футболе захоўвае выдатныя шанцы на раўнд плэй-оф адборачнага турніру да калумбійскага Чэмпіянату свету-2016.

Сёння нашыя хлопцы ў другім матчы кваліфікацыі, што для групы 2 праходзіць у харвацкім горадзе Осіек, крыўдна прагулялі азербайджанцам 2:7, маючы нічыю 1:1.

Але шанцы на другое праходнае месца захоўваюцца. І немалыя. На старце падначаленыя Уладзіміра Ігнаціка перагулялі самых гаспадароў у з лікам 7:4 пасля нічыйнага (1:1) першага тайму.

Больш таго, напачатку другой паловы беларусы атрымалі аўтагол, але шчасліва ўзнавіліся і давялі двубой да пераканальнай перамогі. На рахунку гульца менскага «Мапіду» Сяргея Сілівончыка, які распачаў матч з другога тайму, – хет-трык. Два мячы ў браму суперніка правёў Сяргей Шостак з віцебскага «Вітэну».

У іншым двубоі нашае падгрупы Азербайджан разграміў Швецыю 8:2. У нядзелю са скандынавамі вырашальны матч для Беларусі.