Помнік Алесю Чаркашыну адкрылі бацькі Жызнеўскага і актывісты


Боль, а таксама памяць, якую ўвечнілі ў помніку. Гісторыя героя Украіны ды яе незалежнасці. Помнік адкрылі ў вёсцы Камяніца Жыравецкая, што каля Берасця. А на камяні імя Алеся Чаркашына – беларускага дабраахвотніка, які загінуў летась на ўсходзе Украіны, абараняючы яе ад прарасейскіх баевікоў. На могілках – сваякі Алеся, сябры ды людзі, якія ўласна і ахвяравалі грошы на помнік.