Пхеньян зноў хваліцца ядравай зброяй

Пхеньян зноў выпрабоўвае цярпенне суседзяў і сусветнай супольнасці. Па загадзе Кім Чэн Ына краіна правяла чарговыя ракетныя выпрабаванні. Тыдзень таму, у адказ на вераснёўскі запуск ракеты, амерыканскі прэзідэнт Доналд Трамп паабяцаў вярнуць Паўночную Карэю ў спіс краін, якія падтрымліваюць тэрарызм. Адказ на новыя выпрабаванні прэзідэнт ужо абмяркоўвае з Міністрам абароны ЗША.