Перспектывы арэнднага жытла ў Беларусі


Праект будовы арэнднага жытла ў Беларусі распачынаўся ў 2013-м прыгожа – з закладання ў камень капсулы з пасланнем да нашчадкаў. Толькі хапіла энтузіязму ненадоўга. Ужо летась арэндных кватэраў у Менску пабудавалі ў чатыры разы менш, чым запланавалі. Сёлета лічба яшчэ больш непрыемна здзіўляе.