Першы гарадскі сацыяльны фестываль: ІВВ адзначае 25-годдзе


На пачатку верасня 1994 года ўлады нямецкай зямлі Паўночны Рэйн – Вэстфалія супольна з менскім выканкамам заснавалі ў сталіцы Міжнародны адукацыйны цэнтр. Ягоная мэта – стварэнне дыялогу паміж дзвюма краінамі.

Сёння цэнтр святкуе дваццаціпяцігоддзе разам з мноствам некамерцыйных арганізацыяў.

«Стракаты букет лакальных ініцыятываў, прадстаўленыя тут, сімвалізуюць цесную сувязь гораду з IBB», – кажа амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Манфрэд Гутэрэр.

«Мы прасоўвалі пэўныя працэсы, ажыццяўлялі, можна так сказаць. Напрыклад, для нас вельмі важная тэма культуры памяці, і некалькі гадоў запар IBB працаваў над тым, каб ствараўся ў Трасцянцы мемарыял», – кажа Сабрына Бабоўскі кіраўніца Міжнароднага адукацыйнага цэнтру.

Матэрыял Насты Кахановіч глядзіце ў поўным выданні навінаў за 1 верасня

Арганізатары называюць сваё свята першым гарадскім сацыяльным фестывалем. Бо на імпрэзе прысутнічае больш за 50 некамерцыйных арганізацыяў ды ініцыятываў некамерцыйных арганізацыяў ды ініцыятываў. Праект «Торба Шоу», да прыкладу, ладзіць майстар-клас па пашыве торбаў, або, як цяпер іх модна называць, шопераў.

Любы ахвочы мог прынесці з сабой кавалак непатрэбнай тканіны і разам з дзяўчатамі за тры гадзіны стварыць торбу для прадуктаў. І такім чынам зменшыць колькасць пластыкавых пакетаў.Таксама тут любы жадаючы мог навучыцца мове жэстаў.

«У Беларусі больш за 10 тысяч інвалідаў слыху. Адзіная праблема, якая застаецца, і я спадзяюся вырашыцца – гэта падрыхтоўка перакладчыкаў жэставай мовы», – кажа намесніца старшыні таварыства глухіх Святлана Ганеева.

А таксама навучыцца імправізаванай музыцы.

«Імправізацыйная музыка – гэта музыка сэрца, а не розуму. Яна непасрэдна звязана з тым, што ты адчуваеш, у ёй нельга сыграць няпраўду або маску», – кажа музыка з гурту Port Mone і кіраўнік школы імправізаванай музыкі Аляксей Варсоба.

Літаратура як мосцік паміж краінамі. Аматары кніг маглі збегчы ад шуму ў мабільную бібліятэку Гётэ-інстытуту. Нямецкамоўная літаратура ўжо больш за дзесяць гадоў вандруе па беларускіх гарадах. Свята працягнецца да паловы на адзінаццатую і скончыцца канцэртам швейцарскага калектыву «Вілібальд».

Наста Кахановіч belsat.eu