Першы фінальны матч Кубка Беларусі па хакеі


Гаспадары з «Юнацтва», пазалеташнія ўладальнікі трафею, прымалі абсалютнага дэбютанта такога ўзроўню – «Дынама-Маладзечна». Больш дасведчаныя «мядзведзі» перагулялі «зуброў», але вельмі сціпла 1:0. Двубой у адказ – у Маладзечне 20-га кастрычніка. А галоўная клубная хакейная каманда краіны «Дынама» (Менск) – на мяжы першага сезоннага хет-трыку.