Перамога жаночага «Менску»


Першая перамога ў асноўным раўндзе «Чэлендж Кап» Еўрапейскай канфедэрацыі валейболу віцэ-чэмпіёнкі краіны двух крайніх сезонаў «Мянчанкі». Жаночая дружына валейбольнага клубу «Менск» ужо гуляла даволі высока ў кантынентальным «Кубку Выкліку», дайшоўшы да чвэрцьфіналу гэтага турніру пад кіраўніцтвам таго ж настаўніка ў 2010-м.

Нашая каманда распачынала турнір з кваліфікацыйных перамогаў над грэцкім АЕК з Афінаў 3:2 і 3:0, а суперніцы апусціліся ў трэці паводле рангу клубны еўрапейскі турнір пасля няўдачы ў 1/16 Кубка ЕКВ. Сёлета стартам беларусак у асноўным раўндзе Еўратурніру стаў выезд у нямецкі ВІсбадэн і перамога над аднайменным клубам у пяці партыях.

Нашыя суайчынніцы адкрылі лік па партыях, затым двойчы саступілі, але паспяхова вярнуліся ў гульню. З пяці лаўрэацкіх намінацыяў толькі адзін прыз дастаўся беларускам – Анжаліка Барысевіч прызнаная найлепшаю на блоку. Двубой у адказ пройдзе ў менскім Палацы спорту 16-га снежня.