Пенсіі стануць сімвалічнымі


У студзені беларусаў чакае першы этап падвышэння пенсійнага ўзросту на паўгода. Перадумовы і наступствы рэформы сталіся тэмаю адмысловай дыскусіі ў Менску. Эксперты мяркуюць, што планкаю 63 гады для мужчынаў і 58 – для жанчын справа не абмяжуецца, а ўжо праз 20 гадоў беларускія пенсіянеры будуць атрымліваць яшчэ менш, чымся атрымліваюць сёння.

Фота – 7dniv.info