Пацяпленне на лініі Менск–Варшава


Візіт, якога не было больш за пяць гадоў. Польскі міністр замежных справаў Вітальд Вашчыкоўскі – з афіцыйнымі сустрэчамі ў Беларусі. Адразу сімвалічны прыезд у Курапаты – на месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінізму. Было пра супольную і трагічную гісторыю. Потым сустрэча з Уладзімірам Макеем, візавы цэнтр ды размовы з беларускай апазіцыяй. Заўтра – сустрэча з кіраўніком краіны.