Памятаеце кандыдата, які ездзіў да выбарцаў трактарам? Глядзіце, як сарвалі яго пікет


Юрый Ганцэвіч вылучаецца на выбары ў Палату прадстаўнікоў па гомельскай Чыгуначнай акрузе. Фота – «Белсат»

Да зрыву пікету кандыдата ў дэпутаты Юрыя Ганцэвіча спрычыніліся міліцыянты.

Трактар, на якім ён вёз апаратуру для мерапрыемства, разам з самым кандыдатам і ягонымі паплечнікамі брутальна затрымалі.

«Я проста ехаў да людзей, да выбарнікаў сваіх, а мяне затрымалі. За што вы мяне затрымалі? Чаму мой транспартны сродак забралі?» – пытае Юрый Ганцэвіч.

«Нас трымалі да 22:00. А пасля адпусцілі і сказалі – усё, вы можаце быць свабодныя. Нас выпусцілі, калі скончыўся пікет. То бок, уся сістэма затрымання Юры была дзеля таго, каб у нас не было святла, музыкі, гука і самога кандыдата не было».

Чыняць перашкоды канкурэнтам на выбарах і больш стандартнымі метадамі. Гэтак, за крок да дня галасавання пазбавілі рэгістрацыі кандыдата ад АГП у Бабруйску Аляксандра Комара нібыта за некарэктныя паводзіны.

Юлія Лабанава, «Белсат»