Пахаванне апошняга народнага паэта


Равуць вятры, грымяць грамы,

Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,

I ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мы

Да Беларусі!..

У Менску развіталіся з Нілам Гілевічам. На 85-м годзе жыцця адышоў ад нас Ніл Гілевіч. Аўтар рамана ў вершах «Родныя дзеці», шматлікіх і разнастайных радкоў паэзіі. А хто не ведае шлягера на ягоны верш «Вы шуміце бярозы» – «А я лягу-прылягу»? Ён быў сапраўдным змагаром за нацыянальнае і за беларускую мову. Сэрца ягонае лірыкі будзе заўсёды біцца для Беларусі.