Пагоня як сімвал незалежнасці асобы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGdDVVcDl1VDA3dm8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Міліцыя гомельскай вобласці ўзялася за футбольных заўзятараў. Там адначасова расследуюць некалькі крымінальных справаў аб хуліганстве, рабаванні і распальванні варожасці, здзейсненых у некалькіх гарадах. Але адну са справаў вылучае тое, як міліцыя спрабуе звязаць абвінавачанне ў фашызме і нацыянальны герб Беларусі.

Футбольныя фанаты – заўжды група рызыкі. І ў Беларусі, як і ў іншых краінах, не раз адбываліся сутычкі паміж заўзятарамі розных камандаў. Гэты інцыдэнт, што здарыўся ў верасні ў Жыткавічах, амаль нічым не вылучаецца. Фанаты калінкавіцкай каманды «Вертыкаль» пабіліся з мясцовымі, аднаго з праціўнікаў вылавілі ў гаражах. Збіццё хуліганы знялі на відэа, каб потым выставіць у інтэрнэт.

За збіццё жыткавіцкага хлопца і словы «Адпісвайся ад антыфашысцкага руху» Яўген Пашкевіч трапіў у гомельскі следчы ізалятар. Яму пагражае 3 гады пазбаўлення волі паводле артыкулу «Хуліганства». Медыям міліцыя прэзентавала 17-гадовага хлопца як прыхільніка фашызму.[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]