Падсумаванне беларускіх вынікаў і паразаў на Алімпіядзе ў Рыа


Дзевяць медалёў, з іх толькі адзін залаты, там, дзе яго бадай найменш чакалі. І ў выніку саракавое месца ў медальным заліку Алімпіяды ў Рыа. Эксперты падкрэсліваюць: сёлетнія Гульні – адныя з самых правальных для Беларусі. Свае прэтэнзіі да атлетаў маюць і звычайныя грамадзяне, і высокапастаўленыя службоўцы. Але ці магчыма было лепш?

Фота – Reuters