Оўбама падоўжыў антырасейскія санкцыі


Дзейнасць Крамля надалей пагражае тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ды перашкаджае яе дэмакратычным працэсам. Гэтак афіцыйны Вашынгтон тлумачыць працяг санкцыяў супраць некаторых расейскіх банкаў, кампаніяў ды фізічных асобаў. Эксперты лічаць – гэта можа прывесці да паглыблення крызісу ў гаспадарцы нашых усходніх суседзяў.