Аб'ектыў 21.09.2019 «Океан Ельзи» заспяваў па-беларуску


Па-беларуску праспявалі пра «Яся і канюшыну» ды сыгралі на біс. «Океан Ельзи» даў першы за два гады канцэрт у Беларусі.

«Більшого вимагай!» – чулася са сцэны. Але вымагаць чагосьці яшчэ большага аматары творчасці ўкраінскага калектыву ўчора проста не маглі. Аншлаг на «Менск-Арэне». Бо песні шчырыя, прызнаюцца. Што цікава, сам Вакарчук за гэты выступ ганарару атрымаць не здолее, бо ён – народны дэпутат Украіны.

«Гістарычная падзея». Лявон Вольскі адсвяткуе 35 гадоў у музыцы вялікім канцэртам

Кажуць наведнікі канцэрту:

«Мы на «Океан Ельзи» ходзім вельмі даўно, шмат год, вельмі любім стараемся не прапускаць канцэртаў, бо вельмі вялікі зарад энергіі, вельмі падабаецца».

«Вельмі меладычныя песні, тэксты вельмі добрыя».

«Вельмі жыццёвыя, напэўна, якія ствараюць нейкую гісторыю. Не проста музыка».

Дзеля канцэрту ў Менску лідар «Океану» Святаслаў Вакарчук нават прапусціў паседжанне Вярхоўнай Рады: канцэрт у Менску быў запланаваны задоўга да таго, як ён стаўся дэпутатам. Падчас канцэрту Вакарчук згадаў нядаўна вызваленых украінскіх вязняў, публіка прывітала гэтыя словы авацыямі. Прычым гэта былі не толькі беларусы.

Наведніца з Кіева Людміла кажа, што прыехала цягніком, плацкартам сюды з Кіева, была амаль на ўсіх канцэртах «Слаўка Вакарчука» і прыехала сюды яго падтрымаць».

«Шухер, на сцэне псіхапат!» Гонза-фотарэпорт з канцэрту «Ляпісу-98» у Варшаве

«Гэта, напэўна, найлепшы гурт на постсавецкай прасторы, я цалкам адказна гэта заяўляю. Рэч не ў моўным бар’еры, няважна, якая палітыка і няважна, пра што гаворка. Галоўнае – што гэта цудоўная музыка», – кажуць Максім і Ганна, наведнікі з Масквы.

А што яшчэ, як не цудоўная музыка, здолее залагодзіць любыя канфлікты і ўзняць настрой?

Сцяпан Святлоў, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары