Аб'ектыў 16.11.2015 Нязгодных з прымусовай працай караюць


Магілёў. Усё нагадвала б нейкі фільм, але адбывалася ў рэчаіснасці. Не паказвалі пасведчанняў ды не называлі прычынаў, але намагаліся трапіць ў кватэру да магілёўскага журналіста і палітыка Ігара Барысава. Раней у тэлефоннай размове тлумачылі, што наведаюцца ў сувязі з пачаткам сезону ацяплення, але чамусьці толькі ў гэтую кватэру ды толькі праз месяц пасля пачатку ацяплення.

Прычынаў не патлумачылі, але ў пастарунак змясцілі. Валанцёра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Мікіту Фартуха затрымалі падчас збору подпісаў супраць сумнавядомага Дэкрэту пра дармаедаў.

Глядзі таксама
Каментары