Новыя твары «Гавары праўду»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/0uoU2xGTXBg”][vc_column_text]«Гавары праўду» вылучыла на гэтыя парламенцкія выбары 29 асобаў. Лідары кампаніі з гонарам кажуць: дзве траціны кандыдатаў – новыя твары ў палітыцы.

Сярод вылучаных прадстаўнікі ўсіх вобласцяў Беларусі ва ўзросце ад 23 да 65 гадоў – бізнесоўцы, фермеры, юрысты ды былыя чыноўнікі.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня, час на вылучэнне кандыдатаў вызначаны з 3 ліпеня па 1 жніўня.